Tribuna/Футбол/Блогі/Алегры ўзяў Кубак у сваім, мабыць, апошнім матчы з «Юве» і зладзіў шоў: атрымаў чырвоную, ганяў дырэктара на полі

Алегры ўзяў Кубак у сваім, мабыць, апошнім матчы з «Юве» і зладзіў шоў: атрымаў чырвоную, ганяў дырэктара на полі

Гейзер эмоцый.

16 траўня, 12:18
Алегры ўзяў Кубак у сваім, мабыць, апошнім матчы з «Юве» і зладзіў шоў: атрымаў чырвоную, ганяў дырэктара на полі

«Ювентус» стаў уладальнікам Кубка Італіі сезона 2023/2024, у фінале абгуляўшы «Аталанту» 1:0. Адзіным голам у сустрэчы забіў Душан Улахавіч на 4-й хвіліне:

Гэта 15-ы кубак «Ювентуса», што з'яўляецца рэкордам Італіі. На другім месцы па гэтым паказніку знаходзяцца «Рома» і «Інтэр» – у іх па 9 трафеяў. «Аталанта» выйгравала Кубак аднойчы.

Без шоў у фінале не абышлося, а ключавой фігурай стаў галоўны трэнер «старой сіньёры» Масіміліяна Алегры. У канцы матчу коўч атрымаў прамую чырвоную картку за празмерныя эмоцыі. Пасля рашэння рэферы Алегры зняў пінжак, падышоў да чацвёртага рэферы і пачаў яму нешта даводзіць, а пасля сарваў з сябе гальштук і сышоў:

На святкаванні Алегры таксама перапаўнялі эмоцыі, якія цяжка назваць станоўчымі. Трэнер быў заведзены і нават праганяў са стадыёна дырэктара «Ювентуса» Джунталі, з якім у яго не найлепшыя адносіны:

У красавіку з'явілася інфармацыя, што «Ювентус» не збіраецца працягваць супрацу з Алегры і ўжо абраў на замену Ціагу Моту, нягледзячы на жаданне італьянскага трэнера застацца.

Як вам паводзіны Алегры?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты