Усе навіны

Nike разарваў супрацоўніцтва з Ірвінгам

5 снежня 2022, 22:44

Вытворца спартовых тавараў Nike афіцыйна разарваў супрацоўніцтва з баскетбалістам «Брукліна» Кайры Ірвінгам з-за скандалу з антысеміцкім фільмам.

«У Nike мы перакананыя, што ў свеце няма месца для нянавісці і асуджаем антысемітызм у любой форме.

Мы глыбока расчараваныя гэтай сітуацыяй і тым, як яна ўплывае на навакольных», – гаворыцца ў заяве.

Ірвінг прапусціў 8 матчаў рэгулярнага чэмпіянату НБА з-за адхілення за публікацыю спасылкі на фільм з антысеміцкімі сюжэтамі.

Месяц таму кіраўніцтва кампаніі аб'явіла аб прыпыненні супрацоўніцтва з баскетбалістам. Паведамлялася, што яго імянная новая мадэль красовак Kyrie 8 не будзе выпушчана.

Паводле інфармацыі Forbes, Ірвінг атрымліваў 11 мільёнаў за год дзякуючы супрацоўніцтву з Nike.