Усе навіны

Стэф Кары атрымаў узнагароду імя Карыма Абдул-Джабара

23 траўня 2023, 19:57

Лідар «Голдэн Стэйт» Стэфэн Кары атрымаў узнагароду імя Карыма Абдул-Джабара.

Узнагарода ўручаецца дзеючаму гульцу за імкненне да сацыяльнай справядлівасці і адстойванні каштоўнасцяў лігі.

На прыз таксама прэтэндавалі Крыс Пол («Фінікс»), Джарэн Джэксан («Мэмфіс»), Трэ Джонс («Сан-Антоніа») і Грант Уільямс («Бостан»).