Усе навіны

Гулец нацыянальнай зборнай Мілашэўскі пра спаборніцтвы з Расіяй: «Нядрэнна глядзімся, можам канкураваць у далейшым з топавымі зборнымі іншых краін»

17 чэрвеня, 21:02

Гулец нацыянальнай зборнай Ілля Мілашэўскі выказаўся аб міжнародным бане.

«Мы не страцілі, а наадварот набываем ад гэтага. Кожны дзень у нас ёсць нейкая матывацыя даказаць, што гэта ўсё не проста так, што мы нечага вартыя, у нас ёсць амбіцыі.

Графік вельмі шчыльны, мы кожны дзень, кожны тыдзень ездзім на нейкія выезды турніры ў Расію: Ліга Дружбы, адзіная кантынентальная Ліга, Red Square Cup, Groonies Cup. Тамака збіраюцца топавыя расійскія каманды, якія выстаўляюць, могуць выставіць канкурэнцыю нават такім флагманам міжнароднага ўзроўня як Сербія, Славенія, яшчэ нейкія зборныя, але я лічу, што мы нядрэнна глядзімся на гэтых турнірах і паказваем вызначаны ўзровень і неяк можам канкураваць нават у далейшым з топавымі зборнымі іншых краін», - сказаў Мілашэўскі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.