Усе навіны

Генеральны сакратар БФБ Марыніна: «Супраць Расіі гулялі дзяўчаты, якім 14, 15, 16 гадоў. Для іх гэта была магчымасць праявіць сябе на самым высокім узроўні»

19 чэрвеня, 19:49

Генеральны сакратар беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна пракаментавала ўдзел жаночай зборнай Беларусі на турніры ў Маскве.

«У дзяўчат быў такі даволі жорсткі эксперымент, і для трэнерскага штаба, і для ігракоў нацыянальнай зборнай. Узялі поўнасцю абноўлены склад нацыянальнай каманды. То бок, зразумела, што гэта не замена, гэта рэзерв.

Ізноў жа, тыя дзяўчыны, якія праз 4 гады, мы спадзяемся, выйдуць на міжнародны спорт. Гулялі гульцы, якім 14, 15, 16 гадоў. Для іх гэта быў трошкі такі адразу шокавы стан, але менавіта ў такіх вось бітвах і нараджаюцца чэмпіёны. Таму для трэнерскага штаба гэта стала добрым такім челенджем прагледзець маладых перспектыўных спартовак. Для спартсменак гэта была магчымасць праявіць сябе на самым высокім узроўні», – сказала Марыніна.