Усе навіны

Сныціну заблакавалі ў акаўнце Беларускай федэрацыі баскетбола

23 чэрвеня, 22:46

Экс-капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна расказала, што яе акаўнт у Instagram заблакаваны ў профілі Беларускай федэрацыі баскетбола.

Сныціна шмат гадоў выступала за зборную Беларусі, у яе складзе заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы-2007, гуляла на ЧС і АГ. Баскетбалістка скончыла кар'еру ў зборнай у сакавіку 2021 года, патлумачыўшы гэта тым, што не жадае «быць часткай прапаганды рэжыму ў той час, як народ пакутуе, падвяргаецца катаванням і рэпрэсіям, калі людзей бяскарна забіваюць, калечаць і трымаюць у турмах».

БФБ з 2014-га ўзначальвае Максім Рыжанкоў, які з 2016-га таксама з'яўляецца першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.