Усе навіны

Марыніна пра бан: «Мы вернемся да таго, што мелі ў часы Савецкага Саюза, калі праходзіў чэмпіянат СССР»

24 ліпеня, 16:32

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна падзялілася меркаваннем пра нядопуск зборнай да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Калі мы ўспомнім часы Савецкага Саюза – у спартсменаў было значна менш магчымасці наогул выехаць кудысьці на міжнародныя турніры.

Аднак вынікі каманд былі высокія. І ўзровень спартсменак – возьмем тых жа Сумнікаву, Швайбовіч, Белашапку – кажа сам пра сябе. Зачыняюцца адны дзверы – адчыняюцца іншыя. І зараз няма недахопаў у спаборніцкай практыцы, у супрацоўніцтве з Расіяй – і, напэўна, баскетболу, сярод многіх відаў спорту, у гэтым пашанцавала.

Створаны цэлы каляндар турніраў па баскетболе, баскетболе 3 на 3. Нашы маладзёжныя каманды зайшлі ў Студэнцкую лігу РЧ, дзе занялі 3-4 месцы – а ўсяго 800 каманд у лізе РЧ спаборнічае.

Шчыльны спаборніцкі графік у нашых зборныя 3 на 3. Мужчынская каманда выступае ў наймацнейшай Адзінай лізе ВТБ, дзе і ўзровень спаборніцкай практыкі, і ўзровень трэнераў, і ўзровень заработных плат знаходзіцца на самым высокім узроўні.

Многія амерыканскія, канадскія спартсмены мараць атрымаць запрашэнні ў той жа ЦСКА і «Зеніт». Зусім хутка ў нас пройдуць Гульні краін СНД, дзе таксама выступяць наймацнейшыя каманды, і, што цікава, раней у нас не было магчымасці спаборнічаць з такімі камандамі як Казахстан, Узбекістан, Туркменістан, якія знаходзяцца ў зоне Азіі. Цяпер для нас гэта невядомыя супернікі, з якімі мы ніколі не гулялі. Я размаўляла з Ірай Сумнікавай, яна кажа, што гэта вельмі цікавая школа баскетбола, азіяцкая.

Яны ўжо гулялі ў баскетбол у Расіі і гавораць, што гэта тое, да чаго немагчыма быць гатовым. Таму каляндар спаборніцкі ёсць, барацьба напружаная ёсць – што яшчэ трэба, для таго, каб гадаваць таленты і фармаваць моцную зборную?

Проста зараз нам спатрэбіцца час, каб перафарматаваць увогуле ўсю арганізацыю баскетбола. Я думаю, што мы вернемся да таго, што мы мелі ў часы Савецкага Саюза, калі праходзіў чэмпіянат СССР, які, мусіць, быў наймацнейшым у Еўропе, – цытуе Марыніну sport5 са спасылкай на праграму «Арена».