Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Не буду чалавекам, які возьме адказнасць цягнуць беларускае грамадства да поўнай талерантнасці»

5 кастрычніка, 00:02

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала пра сваю жонку Надзею, адносіны з іншымі дзяўчатамі і пра тое, што не хоча займацца ЛГБТ-актывізмам.

– Як думаеш, чаму нават у эміграцыі сярод вядомых людзей так мала тых, хто гавораць аб сваёй сэксуальнасці публічна? Бо сярод беларусаў куды больш прадстаўнікоў ЛГБТ, чым мы ведаем.

– Калі меркаваць па маім досведзе, хутчэй за ўсё, справа ва ўнутраным таймінгу. У мяне, напрыклад, да Надзі не было адносін, дзе хацелася б адзін аднаго жонкамі называць. З Надзяй гэта здарылася, і толькі тады я палічыла, што ўжо час: я настолькі спакойная ўнутры, што магу гэта прыняць, каб не гаварылі людзі. Магчыма, нашы селебрыці і інфлюенсеры знаходзяцца на розных стадыях прыняцця саміх сябе.

Мне пісалі людзі, не абавязкова толькі публічныя, і казалі, што таксама хацелі б выказацца, але не могуць – не толькі ў шоў на ютубе, але часам нават у сваіх сем’ях.

Калі хтосьці не хоча рабіць публічны камінг-аўт па любых прычынах – гэта права чалавека. Я не сумую, што пасля мяне не выстраілася чарга з жадаючых сказаць «я – гей». Не планавала запускаць такі челендж і прасіць людзей да яго далучацца. Мне ў цэлым здаецца дзіўным патрабаваць ад людзей прызнання – прасіць зрабіць тое, чаго яны ніколі не рабілі.

– Не думаеш, што з-за гэтага, у тым ліку, адбываецца экзатызацыя ЛГБТ? Публічных кейсаў мала, і мы як быццам абвыкаем жыць у свеце гетэра, дзе заявы «я – гей/лесбіянка» успрымаюцца амаль як палітычная пазіцыя, а камінг-аўты рвуць парадак навін?

– Раз геі і лесбіянкі не кажуць адкрыта аб тым, што яны геі і лесбіянкі – грамадства цяжка ставіцца да ЛГБТ? Я ніколі з гэтым не пагаджуся і не прыму. Адэкватна ставіцца да свабоды іншага чалавека – не мая праца гэтаму вучыць. Грамадства мусіць самастойна прыйсці да прыняцця самых розных людзей. Мае падпісчыкі шлюць мне толькі пазітыў, а гэта вельмі вялікая колькасць людзей (на момант публікацыі ў Кацярыны 18.7 тыс. у інстаграме – заўв.). Яны ж неяк самі прыйшлі да гэтага.

– Я згодна, што прасцей сказаць «вы мне дрэнна растлумачылі, я адмаўляюся разбірацца сам», але круг як быццам бы замкнуўся.

– Калі я гуляла ў нацыянальнай камандзе ў Беларусі, была такая праблема: ёсць добры касцяк паспяховых гульцоў, але няма тых, хто ў перспектыве нас заменіць. І нам казалі: «Вы павінны іх вырасціць», – а як я гэта зраблю, калі людзі не хочуць? Хоць ім гэта куды патрэбней, чым мне самой.

Я магу быць прыкладам – і як добрая баскетбалістка, і як адкрытая лесбіянка – але цягнуць за вушы кагосьці я не хачу і не буду. Заўсёды мыю рукі, калі адчуваю, што мне гэта трэба больш, чым чалавеку – хоць павінна быць наадварот. Усё даўно паказана і расказана, ва ўсіх ёсць інтэрнэт, а яшчэ рот і вушы, каб размаўляць з іншымі людзьмі. Я дакладна не буду чалавекам, які ўзваліць на сябе адказнасць цягнуць беларускае грамадства да поўнай талерантнасці. Таму што гэтая справа і адказнасць кожнага з нас.

– Калі мы, беларусы, будзем жыць, як у серыялах Netflix – дзе ёсць дзве мамы, але ні ў кога няма пытанняў, як так склалася судьба?

– Я не ведаю рэальную колькасць тых, хто выехаў, не ведаю, колькі вернецца. Але ў мяне ёсць вялізная надзея і вера, што мы, вярнуўшыся, будзем вялікай пазітыўнай хваляй – і на ўласным прыкладзе пакажам тым, хто не прымае ЛГБТ, што гэта нармальна і будзённа. Мы не толькі ўжо бачылі іншы свет, мы жылі ў ім, і, думаю, мы зможам паўплываць.

Калі мы знялі шоу Халезіна, я проста пайшла далей жыць сваё жыццё. Потым шоў выйшла і мне пачалі пісаць журналісты, я чытала іх паведамленні пры Надзе і сказала: «Ай, заўтра трэніроўка – не хачу» – «Ты не разумееш» – адказала мне жонка – «Трэба даць як мінімум некалькі інтэрв’ю, дзе ты раскажаш пра сваё нармальнае жыццё». Я – усё тая ж Каця Сныціна, баскетбалістка. Нічога не змянілася.

Я як быццам не ў тэме была, спрабавала правільна падбіраць словы і фармулёўкі, каб нешта накшталт «ЛГБТ-членаў» не праскоквала. Я ж ніколі не давала каментары на гэтую тэму. Спачатку мне было нават ніякавата: мяне прасілі распавесці і пра негатыўны «вопыт лесбіянства», а я думала: «Божа, мне ж наогул няма чаго сказаць». Хаця я, вядома, ведаю непрыемныя гісторыі звязаныя з ЛГБТ.

А потым я села і вырашыла для сябе: «Дык гэта ж класна, што ў цябе не такіх гісторый – так і павінна быць, гэта павінна быць нормай. І ты не павінна прасіць прабачэння за тое, што цябе не гнілі».

Цяпер я жыву ў Лондане, і тут хто толькі на вуліцах не цалуецца. Мае любімыя парачкі – пенсіянеры, двое мужчын або жанчын, якія гуляюць па горадзе, трымаючыся за рукі. Гэта такі кайф, назіраць за імі са боку. Галоўнае, што я хачу сказаць: калі вы супраць людзей, якія робяць нешта, чаго вы яшчэ не разумееце – праблема толькі ў вас.

– Я была на нудысцкім пляжы ў Іспаніі, і акрамя мяне і хлопца там былі як раз толькі пенсіянеры: голыя бабулі і дзядулі сядзелі на беразе, абдымаючы адзін аднаго. Уявіць такое на беразе Мінскага мора нерэальна, а вельмі хочацца.

– Мой любімы выраз – «fake it till you make it» (прытварайся, пакуль гэта не стане праўдай). Трэба з чагосьці пачынаць, дык давайце хаця б уяўляць, як класна мы хутка будзем жыць, – сказала Сныціна.