Усе навіны

Алена Леўчанка: «Мая парада: прапрацуйце гамафобію з псіхолагам»

7 кастрычніка, 12:01

Былая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка падтрымала калегу Кацярыну Сныціну, якая зрабіла камінг-аўт.

«Муд, калі некаторыя троляць майго сябра словам „камінг-аўт“. А яна ўжо тыдзень у навіновых плынях.

P. S. Мая парада: прапрацуйце гамафобію з псіхолагам. Сныціна, ганаруся табой», — напісала Леўчанка.