Усе навіны
Photo

Тэйтум і Кары – найлепшыя гульцы другога тыдня НБА ў сваіх канферэнцыях

7 лістапада, 09:10

Лёгкі форвард «Бостана» Джэйсан Тэйтум прызнаны найлепшым гульцом другога тыдня сезона-2023/24 НБА ва Усходняй канферэнцыі, а разыгрываючы «Голдэн Стэйт» Стэфен Кары – у Заходняй.

Кары набіраў у сярэднім 30,3 ачка, 5 падбораў і 4,8 перадачы. «Уорыёрз» выйгралі ў гэты перыяд тры з чатырох матчаў.

На рахунку Тэйтума 31,7 ачка, 9,7 падбору пры 54,2% рэалізацыі трохачковых. «Селтыкс» выйгралі ўсе 3 матчы на мінулым тыдні.