Усе навіны

Кацярына Сныціна: «У 38 гадоў адчуваю сябе на 25»

24 студзеня, 23:29

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна напісала ў сябе ў Intagram пост пра тое, як праходзіць яе жыццё.

«Я стараюся быць актыўным грамадзянінам сваёй краіны, нават за мяжой, падтрымліваю грамадзянскія ініцыятывы, фонды і простых беларусаў. Сама праводжу баскетбольныя сустрэчы з беларусамі па ўсёй Еўропе, у хуткім часе, спадзяюся, даеду і да ЗША. Пачала заняткі з выкладчыкам па беларускай мове.

Мае суперсілы: ужываю розныя спосабы падтрымання сябе ў стабільным эмацыйным стане, бачу пазітыў там, дзе мала хто яго заўважае, у 38 гадоў адчуваю сябе на 25, працую так, каб мне было ў кайф.

З асабістага: люблю чытаць аўтабіяграфіі паспяховых людзей і кампаній, 80% часу харчуюся правільна, астатнія 20% сыходжу ў разнос, у мяне куча татуіровак, люблю сабак», – напісала Сныціна.