Усе навіны

Баскетбалістка зборнай Беларусі Масько: «Трэба цікавіцца гісторыяй краіны, некаторыя рэчы зусім забыліся»

9 лютага, 23:55

Гулец жаночай зборнай Беларусі Арына Масько падзялілася ўражаннямі ад наведвання Нацыянальнага гістарычнага музея РБ.

– Сёння мы наведалі наш Нацыянальны гістарычны музей і паслухалі пра шлях станаўлення Беларусі ад самага старажытнага яе перыяду і да канца XVIII стагоддзя. Пазнаёміліся з экспанатамі далёкага мінулага, што дапамагло лепш акунуцца ў атмасферу таго часу. Зусім па-іншаму ўспрымаеш інфармацыю, калі не проста чытаеш гістарычную даведку.

Лічу, што такія мерапрыемствы карысныя: неабходна цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, заставацца дапытлівым і не пераставаць даведвацца пра новае. Рада, што нам удалося схадзіць на экскурсію ўсёй камандай. Гісторыю мы калісьці вучылі, некаторыя рэчы памятаем дрэнна ці зусім забыліся, таму было прыемна асвяжыць у памяці нашы веды і запоўніць нейкія прабелы, – распавяла Масько.