Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі Хардынг стала першай жанчынай, якой прызналі трэнерам года ў G-лізе

3 красавіка, 08:47

39-гадовая ўраджэнка ЗША, эк-баскетбалістка зборнай Беларусі, а цяпер трэнер «Стоктон Кінгз» Ліндсэй Хардынг прызнана трэнерам года ў G-лізе НБА.

Каманда пад яе кіраўніцтвам заняла першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце.

Хардынг узначаліла «Стоктон Кінгз» перад пачаткам сезона. Яна стала першай цемнаскурай жанчынай-галоўным трэнерам у гісторыі G-лігі.

Акрамя таго, Хардынг стала першай жанчынай, якой прызналі трэнерам года ў G-лізе.

У складзе зборнай Беларусі спартсменка выступала з 2015-га па 2016 год.