Усе навіны

Блашко можа прапусціць ЧЕ па біятлоне з-за запалення нерва вестыбулярнага апарата

23 студзеня 2023, 14:55
1

Трэнер зборнай Украіны па біятлоне Аляксей Краўчанка паведаміў, што беларуская біятланістка Дар'я Блашко можа прапусціць чэмпіянат Еўропы з-за праблем са здароўем.

Краўчанка паведаміў, што дакладны дыягназ Блашко – запаленне нерва вестыбулярнага апарата.

«У цяперашні час Блашко знаходзіцца ва Украіне, пад назіраннем лекараў. Яна прайшла аналізы ў Італіі, тут зрабілі першае неабходнае, вызначылі, што за праблема, прызначылі лячэнне. І зараз яна ва Украіне працягвае лячэнне.

Ці будзе Блашко стартаваць на Еўра-2023? Думаю, што не. Будзем глядзець, у якім стане яна будзе. З гэтым запаленнем – вельмі сур'ёзна.

Нельга адразу на спаборніцтвы, трэба паглядзець, як яна будзе з гэтага зыходзіць. Цяпер складана штосьці прагназаваць.

Спадзяваемся, што як мага хутчэй яна адновіцца і не будзе ёй гэтая праблема перашкаджаць. Але разумеем, што нейкі перыяд часу – нават самы маленькі – ён будзе без трэніровак і гэта будзе ўплываць на яго функцыянальны стан», – сказаў Краўчанка.

Нагадаем, што Аляксей Краўчанка з'яўляецца трэнерам мужчынскай каманды, разам з якой Блашка трэніравалася ў гэтым сезоне.

Чэмпіянат Еўропы стартуе 25 студзеня.