Усе навіны

Сымон Фуркад узначаліць мужчынскую зборную Францыі па біятлоне

27 красавіка 2023, 21:13

Экс-біятланіст Сымон Фуркад прызначаны трэнерам мужчынскай зборнай Францыі.

Да гэтага Фуркад чатыры гады з'яўляўся трэнерам юніёрскай зборнай.

39-гадовы Сымон заменіць былых трэнераў зборнай Венсана Вітоза і Патрыка Фаўра, якія распачалі працу з камандай пасля зімовай Алімпіяды-2018. Пад іх кіраўніцтвам Мартэн Фуркад, Кентэн Фіён-Мае і Эмільен Жаклен станавіліся чэмпіёнамі свету.

Фуркад пачаў прафесійную карʼеру ў 2004 годзе. На яго рахунку 9 медалёў на этапах Кубка свету-7 сярэбраных і 2 бронзавыя.