Усе навіны

Уле Эйнар Б'ёрндален: «Мы з Домрачавай не заўважаем у Беларусі нічога пра вайну, інакш бы нас не было ў краіне»

15 лістапада, 10:23

Нарвежскі былы біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален выказаўся пра жыццё ў Беларусі на фоне вайны, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Я спадзяюся, што вайна скончыцца як мага хутчэй, што ўсё нармалізуецца і яны [спартсмены з Расіі і Беларусі] зноў змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах. Нам давядзецца разбірацца з рашэннем IBU пра бан. Гэтае рашэнне падтрымлівае большасць людзей. Пакуль вайна не скончыцца, я мяркую, нічога не адбудзецца. IBU з самага пачатку быў вельмі ясны. Гэта нас закранае.

– Як вы адчуваеце вайну як жыхар Беларусі?

– Мы [з жонкай Дар'яй Домрачавай] не адчуваем і не заўважаем у Беларусі нічога пра вайну, інакш бы нас не было [у краіне].

– Ці заўважаеце Вы асвятленне вайны ў СМІ і размовы пра яе сярод жыхароў Беларусі?

– Гэта хвалюе людзей там гэтак жа, як і ўсіх астатніх. Вядома, яны жадаюць, каб усё супакоілася.

– Як вы ставіцеся да выказванняў на гэтую тэму ў адносінах да органаў краіны, у якой Вы жывяце?

– Я стаю на тым, што кажу. Я стаю на сваіх нагах. Для мяне гэта не складана, – сказаў Б'ёрндален.