Усе навіны

Ірына Лешчанка: «Мой падрыхтоўчы перыяд не быў паўнавартасным, хачу проста атрымаць задавальненне ад сезона»

19 лістапада, 22:22

Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка расказала пра свой стан і спартыўную форму.

– Цяпер ужо размовы ў камандзе не пра спорт, а больш пра дзяцей. Такія, мамскія будні больш абмяркоўваюцца, чым зборы ці нейкія спартыўныя тэмы. Цяпер ужо пры сустрэчы больш гаворым пра дзяцей, іх развіццё, характар.

– Гатовыя да сезону?

– Шчыра кажучы, я цяпер нават не ведаю, наколькі гатовая. Пасля алімпіяды, калі я даведалася, што ў мяне будзе дзіця, ужо былі думкі пра тое, што я не буду вяртацца. Таму я так і трэніравалася, не вельмі добра. І мой падрыхтоўчы перыяд, не скажу, што быў стоадсоткавым, паўнавартасным, і што я там ўсё выканала. Напэўна, я зараз не вельмі добра падрыхтавалася.

Але спадзяюся, што нейкая база ўсё ж засталася і дазволіць паказваць больш-менш нядрэнныя вынікі. Калі гэтага не адбудзецца, то я гэта спакойна, без нервовых зрываў прыму. Усё ж такі ўжо надыходзіць перыяд, што можа, з часам давядзецца развітацца з вялікім спортам і пачаць займацца чымсьці іншым. А зараз я хачу проста атрымаць задавальненне ад гэтага сезона, пабегаць без нейкіх чаканняў ці трызненняў, што нешта не атрымліваецца. Буду прымаць усё як ёсць, – распавяла Лешчанка.