Усе навіны

Тар'ей Бо выйграў спрынт на КМ у Хохфільцэне, Легрэйд – 2-і, Самуэльсан – 3-і

8 снежня, 15:10

8 снежня прайшоў мужчынскі спрынт у рамках другога этапа Кубка свету па біятлоне ў Хохфільцэне.

Перамогу ў гонцы атрымаў нарвежац Тар'ей Бо, Cтурла Хольм Легрэйд прыйшоў да фінішу 2-м, швед Себасцьян Самуэльсан – 3-м. Лідар мінулага сезона Ёханэс Бо з трыма промахамі фінішаваў 11-м

Кубак свету па біятлоне

2-і этап

Хохфільцэн, Аўстрыя

Спрынт

Мужчыны

1. Тар'ей Бо (Нарвегія) – 23.57,7 (0)

2. Стурла Хольм Легрэйд (Нарвегія) – +4,9 (0)

3. Себасцьян Самуэльсан (Швецыя) – +9,9 (1)

4. Марцін Пансілуома (Швецыя) - +18,4 (1)

5. Ёханэс Дале (Нарвегія) – +19,2 (2)...

10. Эрык Перот (Францыя) – +43,9 (1)

11. Ёханэс Бо (Нарвегія) – +47,1 (3)...

Поўныя вынікі – тут.