Усе навіны

Нарвегія выйграла змешаную эстафету на ЧЕ ў Брэзна-Асрблі

28 студзеня, 14:15

Сёння, 28 студзеня, прайшла класічная змешаная эстафета на чэмпіянаце Еўропы ў славацкім Брэзна-Асрблі.

1-е месца занялі прадстаўнікі зборнай Нарвегіі. Пераможцы скарысталіся сям'ю дадатковымі патронамі, прабеглі адзін штрафны круг і завяршылі эстафету з вынікам 1 гадзіну 4 хвіліны 23/03 секунды.

Серабро чэмпіянату Еўропы заваявалі французы. Прызавую тройку замкнула зборная Італіі.

Чэмпіянат Еўропы 2024 у Брэзна-Асрблʼе завершыцца сёння адзіночнай змешанай эстафетай. Пачатак гонкі – у 16:00.

Чэмпіянат Еўропы

Брэзна-Асрблі, Славакія

Змешаная естафета

1. Нарвегія – 1:04.23,3 (1+7)

2. Францыя – 14,6 (1+7)

3. Італія – 53,8 (0+5)

4. Швецыя – 1.42,2 (2+15)

5. Германія – 2.37,6 (2+10)

6. Аўстрыя 2.54,6 (2+15)

Поўны спіс – тут.