Усе навіны

Сiмон перамагла ў спрынце на ЧС у Нове-Места

9 лютага, 21:15

Сёння, 9 лютага, прайшоў жаночы спрынт на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нове-Места.

Перамогу атрымала францужанка Жулія Сімон, дзейная ўладальніца Кубка свету ў агульным заліку.

Другое і трэцяе месца таксама занялі французскія біятланісткі – алімпійская чэмпіёнка Жусцін Брэза-Бушэ і Лу Жанмона.

Чэмпіянат свету па біятлоне

Новае Месца, Чэхія

Спрынт

Жанчыны

1. Жулія Сімон (Францыя) – 20.07,5 (0+0)

2. Жусцін Брэзаз-Бушэ (Францыя) – 4,9 (1+0)

3. Лу Жанмона (Францыя) – 40,8 (0+1)

4. Сафі Шова (Францыя) – 44,2 (1+0)

5. Байба Бендзіка (Латвія) – 46,5 (0+1)

6. Францыска Пройс (Германія) – 1.05,3 (0+1)

Поўны спіс месцаў – тут.