Усе навіны

Даратэя Вірэр: «У гэтую суботу пасля жаночай эстафеты, я скажу нешта пра сваю будучыню»

15 лютага, 19:55

33-гадовая італьянская біятланістка Даратэя Вірэр расказала, калі падзеліцца сваімі планамі на будучыню.

«У гэтую суботу пасля жаночай эстафеты, я скажу нешта пра сваю будучыню, так-што пачакайце», – сказала Вірэр.

Жаночая эстафета на ЧС пройдзе 17 лютага. На рахунку Вірэр 3 бронзы Алімпійскіх гульняў і 12 узнагарод ЧС (4 залатыя медалі, 5 сярэбраных медалёў і 3 бронзавыя).