Усе навіны

Дзмітрый Лазоўскі: «Было дзіўна і незразумела, чаму не ўключылі гімн, калі выйграла Сола»

30 сакавіка, 10:05

Біятланіст зборнай Беларусі Дзмітрый Лазоўскі пракаментаваў уключэнне дзяржаўнага гімна на ўзнагароджанні пераможцаў змяшанай эстафеты.

– Агулам было дзіўна і незразумела, чаму не ўключылі гімн, калі выйграла Аня (Сола) у пасьюце, але дзякуй, што ўключылі ўчора. Гэта было прыемна. Калі сказалі, што будзе гімн, стала радасна. У выніку атрымалася больш паўнавартаснае ўзнагароджанне, – сказаў Лазоўскі.