Tribuna/Біятлон/Блогі/Беларускiя бiятланiсты на адпачынку: у Смольскiх пайшло не па плане, Сола з вярблюдамi, мужчынская кампанiя

Беларускiя бiятланiсты на адпачынку: у Смольскiх пайшло не па плане, Сола з вярблюдамi, мужчынская кампанiя

Не забываюцца на залу.

9 траўня, 11:28
Беларускiя бiятланiсты на адпачынку: у Смольскiх пайшло не па плане, Сола з вярблюдамi, мужчынская кампанiя

Сусветны біятлонны сезон завяршыўся 17 сакавіка. Але спартсмены з Беларусi ўсё яшчэ знаходзяцца пад банам IBU, таму ў іх была свая праграма – розныя расійскія i сумесныя з Расiяй турніры, на якiх выступаць давялося да 14 красавіка. Але пасля такi наступiў адпачынак – i вось куды адправіліся беларускія біятланісты.

Антон і Дынара Смольскія

Рэжымнiкам прыйшлося адкласцi свае планы – Смольскі хацеў адразу пасля сезона адключыць тэлефон ды адпачываць, але сiстэма выкацiла «абавязковую праграму», ды бiятланiст пайшоў па мерапрыемствах.

Але потым Смольскiя разам з сынам Сафронам ўсё ж адправіліся ў Дубай – потым экс-Алiмбекава напicала, што адпачынак «быў запланаваны ў іншым месцы», але прыйшлося ляцець у ААЭ «ў сілу абставін». У Дубаi пара, напрыклад, схадзіла ў акіянарыум.

Смольская апублікавала відэа аднаго дня адпачынку: на iм муж шмат часу бавiць з сынам ды не забывае трэнiравацца. Рэжымнiца адзначыла, што так «усе перамяшчэнні на пляж, у басейн, у рэстараны і на прагулкі ў разы прасцейшыя», чым у снежнi, калi яна была ў Дубаi без мужа.

Яшчэ некалькі фота з адпачынку Смольскіх:

Ганна Сола

Біятланістка разам са сваім мужам веласіпедыстам Станіславам Бажковым і дачкой Мірай адправілася на егiпецкi курорт Шарм-эль-Шэйх. Там ужывую пабачылi вярблюдаў.

А вось якiя мiлыя фота з адпачынку выкладала пара.

Ірына Лешчанка

Для экс-Крыўко мінулы сезон завяршыўся заўчасна з-за траўмы на трэніроўцы, у выніку якой у біятланісткі здарыліся нават правалы ў памяці.

Свой водпуск яна праводзіць у Дубаі разам з мужам i дачкой Алісіяй.

Дзмітрый Лазоўскі і Іван Тулацін

Біятланісты зборнай Беларусі паехалi ў адпачынак разам на iнданезiйскi востраў Балі. Амасферным відэа адтуль Лазоўскi падзяліўся ў сваім інстаграме.

У адпачынку Лазоўскі і Тулацін не забывалiся на залу.

Лазоўскi таксама займаўся сёрфінгам.

Ды завiтаў на прыродны цуд Балі – вадаспад Секумпул.

І разам з Тулаціным наведаў Лес малпаў ва Убудзе.

Але адпачынак ужо скончыўся, пра што Лазоўскі паведаміў у сваім інстаграме.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты