Усе навіны

Джордан – самы багаты спартсмен свету. Раналду і Месі – па-за топ-3 (Sportico)

10 сакавіка 2023, 10:10

Спартыўны часопіс Sportico прадставіў абноўлены спіс 50 самых багатых спартсменаў усіх часоў.

Sportico падлічваў заробак спартсменаў падчас гульнявой кар'еры і па яе завяршэнні. Выніковая сума ўключае ў сябе заробак, бонусы, прызавыя, кантракты з кніжнымі выдавецтвамі, ганарары, аплату за выступы і да таго падобнае. Усе даходы пазначаны да выліку падаткаў.

Топ-10 самых багатых спартсменаў у гісторыі

1. Майкл Джордан (баскетбол) – 3,3 мільярда долараў

2. Тайгер Вудс (гольф) – 2,5 мільярда долараў

3. Арнольд Палмер (гольф) – 1,7 мільярда долараў

4. Джэк Ніклаўс (гольф) – 1,63 мільярда долараў

5. Крышціяну Раналду (футбол) – 1,58 мільярда долараў

6. Леброн Джэймс (баскетбол) – 1,53 мільярда долараў

7. Ліянель Месі (футбол) – 1,48 мільярда долараў

8. Флойд Мэйвэзер (бокс) – 1,41 мільярда долараў

9. Роджэр Федэрэр (тэніс) – 1,38 мільярда долараў

10. Філ Мікельсан (гольф) – 1,36 мільярда долараў

З поўным рэйтынгам можна азнаёміцца тут.