Усе навіны

Рынкавы кошт Паўлючэнкі застаўся ранейшым. Шыкаўка падаражэў на 100 тысяч еўра

10 чэрвеня, 15:34
3

Transfermark абнавіў рыначны кошт гульцоў, якія выступаюць у польскай Экстракласе.

Сярод беларускіх ігракоў мінулага польскага чэмпіянату самым дарагім з'яўляецца Павел Паўлючэнка – 300 тысяч еўра. Кошт варатара застаўся ранейшым, нягледзячы на тое, што ён не правёў ніводнага матча ў бягучым сезоне.

Нападаючы «Кароны» Яўген Шыкаўка падаражэў на 100 тысяч еўра. Цяпер трансферны кошт форварда – 250 тысяч еўра. У мінулым сезоне беларус правёў 48 матчаў у чэмпіянаце і Кубку Польшчы і набраў 15 (11+4) ачкоў па сістэме «гол+пас».

18-гадовы паўабаронца плоцкай «Віслы» Глеб Кучко каштуе 25 тысяч еўра.