Усе навіны

Украінская тэнісістка Світоліна: «Паціскаць руку гульцам з Расіі і Беларусі я не буду»

9 ліпеня, 14:17
4

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№ 76 WTA) падзялілася меркаваннямі аб будучым матчы супраць беларускі Вікторыі Азаранкі (№ 20 WTA) у 1/8 фіналу «Уімблдона».

«Я гуляла ўжо з некалькімі гульцамі з Беларусі і Расіі ў Страсбургу, а таксама ў Парыжы. Таму нічога новага я вам зараз не скажу. Гэта вялікая матывацыя для мяне паспрабаваць выйграць, паспрабаваць перамагчы для маёй краіны.

Адназначна, у Парыжы было шмат неразуменняў са боку гледачоў, таму што ў Страсбургу ўсё зразумелі маю пазіцыю.

Спадзяюся, што такое разуменне будзе ад брытанскіх гледачоў. Мая пазіцыя ў гэтым не змянілася: паціскаць руку гульцам з Расіі і Беларусі я не буду. Спадзяюся, што для іх гэта таксама не будзе навіной», — сказала Світаліна.

Світоліна саступае Азаранка ў асабістых сустрэчах з лікам 0-5