Усе навіны

У інструкцыі да прадукта, які ўжываў Пагба, указана пра рызыкі допінгу

14 верасня, 12:24

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба запытаў контраналіз яго станоўчага тэсту на допінг, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Таксама крыніца дае інфармацыю, што ў інструкцыі харчовай дабаўкі, якая ўжываецца футбалістам, указана пра рызыкі па допінгу.

Калі контраналіз і паўторны тэст будуць станоўчымі, факт пра інструкцыю можа адыграць ролю ў пакаранні Пагба. Гэта паўплывае на спробы Палі даказаць, што ў яго была недасведчанасць пра ужыванне рэчыва. Калі не зможа даказаць – тэрмін дыскваліфікацыі могуць зрабіць больш.

«Ювентус» можа скасаваць кантракт з Пагба, калі паўторны допінг-тэст на тэстастэрон таксама апынецца станоўчым, яго заробак ужо прыпынены.