Усе навіны

На пасадзе кіраўніка АБФФ Базанаў атрымліваў 4200 рублёў за месяц, намстаршынi Вяргейчык – 3900

28 верасня, 15:56
1

Паводле інфармацыі «Трыбуны», Уладзімір Базанаў у якасці кіраўніка АБФФ атрымліваў 4200 рублёў за месяц.

Першы намеснік старшыні федэрацыі Юрый Вяргейчык меў за месяц 3900 рублёў. Указаныя пасады функцыянеры займалі ў 2019-23 гадах.

Зараз Вяргейчык займае пасаду кіраўніка федэрацыі футбола Мінска, дзе атрымлівае ў разы менш – каля паўтары тысячы рублёў. Зрэшты, як распавялі нам дасведчаныя крыніцы, функцыянер за сваё жыццё зарабіў і назапасіў дастаткова, каб не перажываць пра такі паварот.

Важна! Спачатку на сайце фігуравалі недакладныя лічбы заробку кіраўніцтва АБФФ. Рэдакцыя выправіла памылку і просіць за яе прабачэння ў чытачоў.