Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Дзе гэта бачана, каб кіраўнік федэрацыі прыбіраў трэнера па брамніках, бо той паставіў не таго? Прыйдзі і пастаў сам тады»

6 кастрычніка, 18:20
3

Беларускі спецыяліст Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб экс-трэнеры зборнай Беларусі Георгіі Кандрацьеве.

– А цяпер проста магу сказаць, што Георгій Пятровіч для нашых рэалій – выбітны трэнер. Трэба ведаць унутраную кухню.

Ведаеце ж, як Суліму звольнілі? І я не ведаю. Ведаю толькі тое, што Суліма сказаў, што ў такіх умовах, як працаваў Георгій Пятровіч, працаваць нельга.

Прыбралі Мішу Мархеля – Вяргейчык сказаў, будзем адыходзіць павольна. Дзе гэта бачана, каб кіраўнік федэрацыі прыбіраў трэнера па брамніках, таму што той паставіў не таго брамніка? Якая тады роля трэнера? Прыйдзі і пастаў сам тады. Павінна быць падтрымка са ўсіх бакоў. А калі так... – сказаў Кавалевіч.