Усе навіны

Хадасевіч пра удзел Беларусі ў ЧС-2030: «Карлас Алос, давайце без казак»

12 кастрычніка, 15:08

Беларускі каментатар Мікалай Хадасевіч пракаментаваў словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса пра мэты каманды.

«Карлас Алос у адным каментары перапісаў, увогуле, усю эпоху кіравання Уладзіміра Базанава і план развіцця беларускага футбола да 2028 года.

Нам жа ў 2028 годзе на чэмпіянаце Еўропы абяцалі прысутнасць зборнай Беларусі. А Карлас Алос, які прыйшоў у 2023 годзе ўжо пры новым кіраўніцтве АБФФ, мае іншую думку.

Божа мой, калі, мусіць, 20 гадоў ты глядзіш за беларускім футболам, за рознымі трэнерамі нацыянальных каманд, за трэнерамі футбольных клубаў, так, я не бяру ўжо нават еўрапейскія.

Вось такія вось словы, вось такія фантазіі чалавека, які прызначаны ў 2023 годзе галоўным трэнерам зборнай Беларусі, не маючы перамог ні за спіной, ні зараз, ён гаворыць пра 2030 год. Хочацца проста выдыхнуць і сказаць: «Карлас Алос, давайце без казак», – сказаў Хадасевіч.