Усе навіны

Фінал Д3 «Партызан» – «Крумкачы» пройдзе ў Мiнску 19 лістапада

13 лістапада, 16:41

13 лістапада ў Доме футбола прайшло лёсаванне вырашальных паядынкаў другой лігі-2023.

Фінал «Партызан» – «Крумкачы» пройдзе 19 лістапада на мiнскім стадыёне «Дынама-Юні» і пачнецца а 15:00.

Там жа 18 лістапада адбудзецца матч за 3-е месца, у якім сустрэнуцца «Цэнтр футбола» і «Стэнлес». Стартавы свісток прагучыць у 17:00.

Таксама ў выніку лёсавання былі вызначаны гаспадары паядынкаў за 5-6 месцы, дзе ДДЛГУ прыме «Мазырскi НПЗ», i за 7-8 месцы, дзе «Трактар» прыме «Новую Прыпяць». Дакладныя даты і час пачатку гэтых сустрэч будуць названы пазней.