Усе навіны

Уладальнік «Макслайну» Лявонаў: «На ролю памочніка Пунтуса разглядаем кандыдатуру Крывушэнкі»

5 снежня, 15:06

Кіраўнік віцебскага «Макслайна» Арцём Лявонаў распавёў аб развіцці каманды і новых прызначэннях у клубе.

– Шмат хто кажа, што «Макслайн» – гэта камерцыйны праект, асноўная мэта якога не футбол?

– Так, першапачаткова, калі клуб перайменавалі ў «Макслайн», яго мэтай была толькі рэклама, але затым я настолькі закахаўся ў гэтую справу, у футбол, што зараз не ўяўляю свайго жыцця без футбольнага клуба «Макслайн».

Далейшая мэта – развіццё дзіцячага футбола, і ў перспектыве стварэнне жаночых каманд розных узростаў. Сёння ў структуры клуба больш за 120 дзетак, 2 дзіцячыя каманды ў Віцебску. Адкрыю невялікі сакрэт: у наступным годзе ў Другой лізе будзе выступаць фарм-клуб «Макслайна», які складаецца з віцебскіх хлопцаў.

– Ці застанецца ў камандзе Пунтус?

– Так, Юрый Іосіфавіч будзе з намі, пытанняў да яго не ўзнікала. Задаволены яго працай у гэтым і мінулым сезоне. Юрый Пунтус – чалавек і спецыяліст з вялікай літары. Няма ў Першай лізе такога трэнера, які абыгрываў Італію з Джылардзіна і Дэ Росі ды і ў цэлым дамагаўся поспеху як на ўнутранай, так і на міжнароднай арэне.

– Каго разглядаеце на месца памочніка?

– На месца памочніка галоўнага трэнера разглядаем кандыдатуру двухразовага чэмпіёна Беларусі Ігара Крывушэнкі. Такому тандэму пазайздросціла б любая каманда нават Вышэйшай лігі, – сказаў Лявонаў.