Усе навіны

Антырэкорд наведвальнасці сезона 2023 года другой лігі – 7 чалавек.

13 снежня, 12:57

Агульная статыстыка наведвальнасці матчаў другой лігі-2023 выглядае наступным чынам.

Больш за ўсё гледачоў на свае матчы збіралі «Крумкачы» – 7079 заўзятараў усяго і ў сярэднім 295 за матч. Самы маланаведвальны клуб – «Крупкі» (557 гледачоў за сезон).

На сваім стадыёне найбольшую сумарную аўдыторыю сабралі «Ганцавічы» – 3740. У гасцявых сустрэчах больш за ўсё людзей сабралі тыя ж «Крумкачы» – 4156.

Самым наведвальным паядынкам стаў фінал турніру «Партызан» – «Крумкачы» (1417 гледачоў). Найменшую колькасць гледачоў сабралі дамашнія матчы каманд «Крупкі» і «Порт СК-Жабінка». На іх прыйшлі ўсяго 7 чалавек, але гэтыя матчы праходзілі не на родных стадыёнах. А вось у Вілейцы на паядынку «Вілія» – «Клецк» прысутнічалі толькі 10 чалавек.