Усе навіны

«Дынама» Кіеў асудзіла «Ардабасы» Сяднёва за матч з «Факелам»: «Расійскія войскі штодня забіваюць украінцаў»

1 лютага, 17:52

Кіеўскае «Дынама» на сваім афіцыйным сайце асудзiла казахстанскi «Ардабасы» беларускага трэнера Аляксандра Сяднёва за жаданне правесцi 10 лютага матч з расiйскім «Факелам».

«Казахстанскі футбольны клуб «Ардабасы» паведаміў аб запланаваным таварыскім паядынку з кіеўскім «Дынама» 16 лютага. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Таксама, як стала вядома, ФК «Ардабасы» плануе таварыскі паядынак з прадстаўніком краіны-агрэсара – «Факелам» з Варонежа.

Нагадваем калегам з Казахстана, што расiйскія войскі штодня забіваюць украінцаў, руйнуюць інфраструктуру і знішчаюць гарады. Нядаўна расiйская ракета знішчыла стадыён «Лакаматыў» у Кіеве, дзе займаліся футболам сотні ўкраінскіх дзяцей.

Расiйскім клубам няма месца ў сусветным футболе, і мы асуджаем рашэнне некаторых клубаў выходзіць на поле супраць іх», – сказана ў заяве «Дынама».