Усе навіны

Дончыч і Кайры на дваіх набралі 71 ачко ў матчы з «Бруклінам»

7 лютага, 10:30

У ноч на 7 лютага адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату НБА паміж «Бруклінам» (20-30) і «Даласам» (28-23).

Перамогу атрымала каманда Джэйсана Кіда з лікам 119:107 (31:24, 34:23, 30:30, 24:30).

Самымі рэзультатыўнымi гульцамі ў складзе «Маверыкс» сталі Лука Дончыч і Кайры Ірвінг, якія на дваіх набралі 71 ачко – 35+18+9 у славенца і 36+2+5 у амерыканца.