Усе навіны

«ПСЖ» разглядае і Салаха сярод патэнцыйных замен Мбапэ

16 лютага, 15:30

Вінгер «Ліверпуля» Махамед Салах таксама знаходзіцца ў спісе інтарэсаў «ПСЖ», які шукае замену Кіліяну Мбапэ, паведамляе L’Equipe.

Паведамлялася, што «Барселона» ўжо адмовілася ад варыянту з Салахам. У Егіпецкага футбаліста кантракт з «Ліверпулем» да лета 2025 года. У гэтым сезоне ён забіў 18 мячоў і зрабіў 9 асістаў у 27 матчах. Статыстыка 31-гадовага вінгера тут.

Была інфармацыя ад журналіста Бэна Джэйкабса, што Віктар Асімхен з «Напалі» з'яўляецца адной з галоўных мэт парыжан, а L’Equipe сцвярджае, што ён з“яўляецца прыярытэтным варыянтам на замену Мбапэ.

Трансферныя навіны «ПСЖ» чытайце тут.