Усе навіны

Базанаў прысутнічаў на матчы жаночай зборнай Беларусі супраць Албаніі на Мальце, раней яму анулявалі шэнгенскую візу

22 лютага, 20:55

Намеснік старшыні АБФФ Уладзімір Базанаў знаходзіцца на Мальце разам з жаночай зборнай Беларусі, якая ўдзельнічае ў турніры The Visit Malta Women's Trophy.

Нагадаем, што раней чыноўніка не пусцілі ў Польшчу, а яго шэнгенскую візу анулявалі, калі Базанаў ехаў у Венгрыю на матч жаночай зборнай супраць Славеніі.

Жаночая каманда адправілася на Мальту праз Літву, Базанаў не мог адправіцца разам са зборнай праз краіны Балтыі бо з 20 лістапада 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Адзначым, што Мальта таксама як Польшча зʼяўляецца краінай Шэнгенскай зоны і Еўразвязу.