Усе навіны

Уладзімір Базанаў: «Напэўна, будзем з літоўцамі весці дыялог, каб згуляць на нейтральнай тэрыторыі два матчы»

7 сакавіка, 14:19

Намеснік старшыні АБФФ Уладзімір Базанаў пракаментаваў лёсаванне кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы.

– Літва адмаўляецца гуляць з нашымі дзяўчатамі. Згодныя нават на тэхнічныя паразы. Што думаеце з гэтай нагоды?

– Прыбалтыйскія краіны такія заявы робяць часта. Але ў нас ёсць рэгулятар – УЕФА. Паглядзім, што там скажуць. Давайце пачакаем. Напэўна, мы будзем з літоўцамі весці дыялог, каб згуляць на нейтральнай тэрыторыі два матчы – хатні і выязны.

– А наколькі карэктныя паводзіны літоўцаў, якія згодныя на паражэнні?

– Футбол павінен быць па-за палітыкай. Яшчэ раз прапаную ўсім дачакацца рашэння УЕФА, – сказаў Базанаў.