Усе навіны

«Макслайн» падпісаў вінгера з расійскай аматарскай медыялігі

20 сакавіка, 22:25

«Макслайн» падпісаў 22-гадовага левага вінгера Уладзіміра Філіпава, апошнім клубам якога быў маскоўскі 2DROTS, які выступае ў так званай расійскай медыяліге.

Да гэтага Філіпаў гуляў за піцерскія клубы «Каламягі» і «Алгарытм», другую каманду славацкай «Жыліны», ДЮСШ «Спартак» (Нальчык), піцерскую «Зорку», армянскі «Ван» і «Металург» з Ліпецка.

Удзельнічаў у 3 матчах расійскага Кубка.