Усе навіны

Пуціла пра «савет» пры «мінспорту»: «Кавальчук прапанаваў увайсці, збіраемся раз на тры месяцы. Хто шукае палітычны момант – на здароўе»

31 сакавіка, 13:29

Экс-паўабаронца зборнай Беларусі Антон Пуціла распавёў пра тое, чым займаецца ў савеце спартсменаў пры рэжымным «міністэрстве спорту».

– Ты ўваходзiш у савет спартсменаў (пры рэжымным «міністэрстве спорту» – Tribuna.com).

– Сяргей Міхайлавіч Кавальчук («міністр спорту» Лукашэнкi – Tribuna.com) прапанаваў увайсці ў склад. Я адразу адказаў: гатовы!

Мы збіраемся раз на тры месяцы, абмяркоўваем усе важныя стратэгічныя моманты, выказваем меркаванні, уносім ідэі і прапановы. Асноўная задача – дзяліцца вопытам і дапамагаць развіццю спорту ў краіне.

Канкрэтна ў гэтым маім рашэнні не было ніякага палітычнага моманту, таемнага складніку або двайнога дна. Але калі нехта шукае – на здароўе. Хэйтэры могуць працягваць: сабакі брэшуць, а караван ідзе, – сказаў Пуціла.

Нагадаем, планавалася, што Пуціла стане асабістым дарадцам Кавальчука па «справах» футбалістаў з «чорнага спісу» «мінспорту», аднак у выніку іх перадалі рэжымнай камісіі па разглядзе «зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой».