Усе навіны
Video

Раналду атрымаў чырвоную картку ў паўфінале Суперкубка Саудаўскай Аравіі – партугалец ударыў суперніка локцем у твар

9 красавіка, 11:15

Форвард «Аль-Насра» Крышціяну Раналду атрымаў чырвоную картку ў паўфінальным матчы Суперкубка Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Хіляля» (1:2).

Супернік перашкодзіў 39-гадоваму партугальцу хутка кінуць аўт пры ліку 0:2, з-за чаго Раналду ўдарыў яго локцем у твар. Пасля выдалення Крышціяну замахнуўся на арбітра кулаком, а затым сышоў з поля саркастычна пляскаючы ў далоні.

Гэта быў трэці матч Раналду супраць «Аль-Хіляля», «Аль-Наср» прайграў усе сустрэчы з агульным лікам 1:7. Менавіта «Аль-Хіляль» апярэджвае каманду Крышціяну ў чэмпіянаце.

У гэтым сезоне Раналду забіў 36 мячоў і аддаў 11 асістаў у 35 матчах. Падрабязная статыстыка партугальца тут.