Усе навіны
Вiдэа

Шкурын перапыніў 4-матчавую серыю без галоў

22 красавіка, 21:02

22 красавіка ў матчы 29-га тура чэмпіянату Польшчы «Варта» прымае «Сталь» з Мелеца (4:2, ідзе другі тайм).

У гасцей беларускі форвад Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе. На 46+ хвіліне футбаліст вызначыўся голам, ён зрабіў лік 2:2.

Шкурын перапыніў 4-матчавую серыю без галоў.

Усяго ў сёлетнім сезоне ён правёў 28 гульняў, забіў 13 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.