Усе навіны

Качура падчас слоў пра Шкурына на дзяржТБ: «Ведаю яркага нападаючага, які не патрэбен быў у «Віцебску»… Разумееце, пра каго я, так? Прозвішча?»

23 красавіка, 15:40
1

Беларускі спецыяліст Пётр Качура ў эфіры на «Беларусь 5» параўнаў успышкі рэзультатыўнасці ў кар'ерах нападаючага «Іслачы» Аляксандра Шасцюка і форварда польскай «Сталі» Ільі Шкурына, не называючы прозвішча другога.

– Хлопец у БАТЭ не гуляў, нават у заяўку не трапляў. Пераходзіць у «Іслач» – і забівае 3 мячы за 2 матчы. Чаму ён у БАТЭ не гуляў, як вам падаецца?

– Гэта вельмі хворая і старая гісторыя. Такіх прыкладаў я ведаю вельмі многа. Яскравы прыклад «Энергетык-БДУ», калі ён бярэ з другой-першай лігі футбалістаў непатрэбных, яны потым аказваюцца ў «Дынама», у «Нёмане». І зараз шмат такіх жа гісторый.

– Пытанне – як яны далей гуляюць...

– Гэта яшчэ адно пытанне. Але я ведаю яскравага нападаючага, мы яго ўсе ведаем, калі не патрэбен быў у «Віцебску». Цяпер ён гуляе… І ў Кіеве быў, і гэтак далей. Вы разумееце, пра каго я, так? Прозвішча?

– Разумеем.

– Такая ж гісторыя, разумееце? Гэта бяда, – адзначыў Качура.

24-гадовы Шкурын – выхаванец «Віцебску», гуляў у асноўнай камандзе ў сезоне 2017/18, таксама ў 2021-м быў у арэндзе ў кіеўскім «Дынама».

У бягучым сезоне чэмпіянату Польшчы Ілля ў складзе «Сталі» Мелец за 28 сустрэч аформіў 13 галоў і 5 асістаў. Поўная статыстыка гульца тут.