Усе навіны

Хаўбек калінінградскай «Балтыкі» Капленка: «Матч зборнай Беларусі супраць Расіі – вялікая падзея»

2 траўня, 18:46

Хаўбек калінінградскай «Балтыкі» і зборнай Беларусі Кірыл Каплeнка заявіў, што матч супраць расейцаў стане вялікай падзеяй для Беларусі.

– Спадзяешся быць выкліканым у нацыянальную каманду?

– Спадзяюся, вядома, тым больш, што матч пройдзе ў Мінску пры беларускіх заўзятарах. Думаю, што матч атрымаецца добры.

– Гэта вялікая падзея для Беларусі, улічваючы, што ўжо два гады зборная гуляе за межамі краіны?

– Вядома, 100%. Спадзяюся, што прыйдзе шмат заўзятараў, гэтая вялікая падзея.

– Расея разграміла Сербію з лікам 4:0, што будзе ў гэтай сустрэчы?

– Паглядзім, мы таксама не пальцам робленыя. Тым больш, што мы гулялі ў кваліфікацыі да Еўра, таму не думаю, што нам трэба баяцца зборную Расіі. Калі б забралі свае матчы ў адборы, то маглі і выйсці на турнір.

– Беларусь паказала, што можа змагацца за выхад на такі вялікі турнір. Ці не будзе гэта разавай успышкай?

– Не. Спадзяюся, што мы захаваем гэты ўзровень, – сказаў Капленка.