Усе навіны

Шкурын забіў 15-ы гол у чэмпіянаце Польшчы

4 траўня, 21:56
3

4 траўня «Сталь» Іллі Шкурына гуляе з «Ягелоніяй» у матчы 31-га тура чэмпіянату Польшчы.

Беларускі нападаючы вызначыўся голам на 35-й хвіліне сустрэчы, зраўняўшы лік да 1:1.

Адзначым, што Шкурын забівае ў трэцім туры запар.

Усяго ў сёлетнім сезоне на рахунку беларуса 15 галоў і 5 галявых перадач у 29 турах чэмпіянату.