Усе навіны

Раналду забіў 41-й гол у сезоне ў складзе «Аль-Насра» – аформіў хет-трык у матчы чэмпіянату

5 траўня, 08:50

Форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду вызначыўся хет-трыкам у матчы 30-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Вахда Мекі».

39-гадовы партугальскі гулец двойчы забіў у першым тайме, на 5-й і на 12-й хвіліне матча, а ў другой палове гульні на 52-й хвіліне аформіў хет-трык.

Для Раналду гэта 40-ы матч у гэтым сезоне ў футболцы аравійскага клуба, футбаліст забіў 41 гол і аддаў 12 дзейсных перадач ва ўсіх турнірах. Статыстыка іграка тут.