Усе навіны

Хаві пра 2:4 ад «Жыроны»: «Мы страцілі кантроль над гульнёй з-за памылак, якія не адпавядаюць узроўню «Барселоны»

5 траўня, 10:09

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў паражэнне ў матчы 34-га тура Ла Лігі супраць «Жыроны» (2:4).

«Праўда ў тым, што мы страцілі кантроль над гульнёй з-за абуральных памылак, якіх не павінна быць. Гэта ўвесь час здараецца з намі. Мы павінны былі выйграць гульню, а мы яе аддалі. Гэта копія мадрыдскай гульні.

Сёння я засмучаны і расчараваны. Нам трэба шмат што змяніць, каб канкурыраваць у наступным годзе. Мы бачылі абодва бакі медаля. Бліскуча гулялі да 60-й хвіліны, а затым у выніку нерэалізацыя нас забівае.

Нам не хапае сілы, каб быць больш эфектыўнымі. З-за гэтага здзяйсняем абуральныя памылкі, якія не адпавядаюць узроўню гульцоў і клуба. І любы ўдар нам дорага каштуе. Я вельмі засмучаны і расчараваны.

Гэта прыкра. Мы рассыпаемся ў любой негатыўнай сітуацыі. Гэта канкрэтныя памылкі. Гэта недахоп сталасці. Мы кантралявалі дзве гульні, матч супраць «Рэала» і «Жыроны». Гэта 2 матчы, якія мы павінны былі выйграць.

Мы павінны іх павіншаваць, яны гуляюць у вельмі добры футбол. Я віншую «Жырону». Таксама я хачу павіншаваць «Рэал». Перамагае той, хто набірае больш балаў.

Мы будзем дужацца да канца. Мы хочам выйграць усе чатыры гульні, хаця барацьба за другое месца зараз не цалкам залежыць ад нас», – сказаў Хаві.

Дзякуючы перамозе над «Барселонай» «Жырона» гарантавала трапленне ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон і абыйшла «блаугранас» у турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі.

З-за страты ачкоў «Барселоны» ў матчы супраць «Жыроны», «Рэал» за 4 туры да заканчэння чэмпіянату датэрмінова выйграў Ла Лігу.