Усе навіны

Экс-трэнер «Шахцёра» Ташуеў: «У Беларусі ўзровень вельмі ўпаў»

7 траўня, 16:38
1

Былы трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў заявіў, што да яго няма цікавасці з боку клубаў з Беларусі.

– Ужо ёсць прапановы ад клубаў?

– У чэмпіянаце Расіі ідзе такая бітва на фінішы чэмпіянату, то клубам не да варыянтаў з трэнерамі. Ёсць званкі аб намерах з іншых краін. Далей будзе бачна.

– З Беларусі?

– Не. На жаль, тамака ўзровень вельмі зваліўся.

– І зарплаты, і ўзровень.

– Яшчэ пару гадоў быў дастаткова моцны чэмпіянат. Мы з «Шахцёрам» у Лізе Еўропы даходзілі да «Тарына». БАТЭ дома абыгрываў лонданскі «Арсенал». Гэта быў узровень! Цяпер да гэтага далёка, – сказаў Ташуеў.