Усе навіны

Кавальчука і Шарснёва выклікалі ў адміністрацыю Лукашэнкі, дзе Рыжанкоў загадаў спыніць супрацьстаянне

7 траўня, 18:32

Tribuna.com стала вядома, як АБФФ і так званае міністэрства спорту Лукашэнкi прыйшло да публічнай згоды ў пытанні аб правядзенні другой лігі.

Некаторы час таму Шарснёў і Кавальчук былі выкліканыя на сустрэчу з першым намеснікам адміністрацыі Лукашэнкі Максімам Рыжанковым.

Той заявіў, што «вайна «Мінспорту» і АБФФ» павінна неадкладна быць спынена - так, як «кажа і хоча дзяржава». А «дзяржава», паводле пазіцыі Рыжанкова, гэта так званае міністэрства.

Аднак каб зусім не прыніжаць дзейнасць федэрацыі, якая, уласна, і адказвае за футбол у Беларусі, было вырашана даверыць правядзенне фінальнага этапа Д3 менавіта АБФФ.