Усе навіны

«Барселона» гатова прадаць усіх футбалістаў, акрамя тэр Стэгена, Кубарсі, Гаві і Ямаля (RAC1)

7 траўня, 20:20

Толькі 4 футбалісты недатыкальныя для «Барселоны» на наступны сезон, паведамляе RAC1.

Па даных крыніцы, гэта галкіпер Марк-Андрэ тэр Стэген, абаронца Пау Кубарсі, паўабаронца Гаві і вінгер Ламін Ямаль. Гэтых гульцоў клуб не гатовы прадаць нават за вельмі вялікія грошы.

Астатнія тэарэтычна могуць сысці. Плануецца, што каманду пакінуць Рональд Арауха, Фрэнкі дэ Ёнг, Рафінья і Жуль Кундэ.

Больш складаная сітуацыя з Робертам Левандоўскім. «Барса» не супраць адпусціць яго, але паляк не хоча сыходзіць. Згодна з кантрактам, у наступным сезоне ён павінен зарабіць 32 мільёны еўра.

Таксама «Барселона» хоча знайсці новую каманду для Ферана Торэса летам. У «Жырону» можа вярнуцца Арыёль Рамэу. «Жырона» таксама хоча пакінуць Эрыка Гарсію, які належыць «Барсе».

«Барселона» займае трэцяе месца ў Ла Лізе і ўжо ўпусціла шанцы на чэмпіёнства. Табліца тут.